Навагодні пост

Santa Claus is coming to town!   

 
Калі не лічыць адлёт Зігі Стардаста на Марс, дык гэты год быў не адным з самых дрэнных!

Хачу, каб Вы больш усміхаліся, будавалі, руйнавалі, дарылі, ажыццяўлялі, натхнялі і…

новый год вдохновение

Brit Floyd night. #Мінск


Добры пятніцкі вечар, сябры! 


Ееее, надвор'е ўсё-такі набывае больш-менш зімовы твар, з чым я Вас і віншую! Адкрываем сезон навагодніх фотачак у інстаграме і мандарынаў! Дарэчы, святы ўжо фактычна на парозе, таму треба неяк глыбей занурыцца ў звар'яцелую атмасферу міргаючых ліхтарыкаў... 
Але зараз не пра гэта. Я даўно намагаюся сабраць сябе да купы і такі напісаць пра падарожжа ў Мінск на канцэрт Brit Folyd. Таму калі, як не сёння? Я ўжо амаль падрыхтавалася: заварыла гарбату, ўключыла the national і захуталася ва ўспаміны... Паехалі!
pink floyd путешествия,Беларусь
  • 4
  • интересно
  • sashaKAMKO
  • 23 декабря 2016 23:26

music is my religion.


Добры вечар, пані та панове!  


Прапаную правесці пятнічны куцёж у меладычных пералівах, акунуўшыся па пояс у мора олдскула. Вось Вам невялікая купка музыкі, якая некалі дапамагла мне адчуць усю прыгажосць свету гэтага мастацтва... 

Coldplay - Yellow 
Сoldplay - гэта мікс маёй душы і прыемных, ціхіх вечароў сам-насам са сваімі думкамі. Памятаю, як сядзела каля манітора, абвешанага навагоднімі гірляндамі і з замілаваннем назірала, як Крыс Марцін ідзе праз цемру насустрач маім дзівочым марам... 
listen here

Jamala - History Repeating
вдохновение

кульбіт.

Але, восень - нейкая дзівосная пара! Толькі ў гэты кастрычніцкі прамежак часу мне заўсёды хочацца нешта змяніць. У светапоглядзе, у думках, у сабе. Менавіта восень абвалаківае "рэвалюцыйнымі" пачуццямі, быццам, і не памірае ўсё наваколле, а наадварот, жыццё толькі пачынаецца... 
Сівы туман, які выпраўляе цябе на вучобу/работу, бадзёрыць і надае адчуванне ўпэўненасці. Сырыя вуліцы дыхаюць кавай і водарам клёнаў. Кнігі дрыжаць у руках ва ўнісон дрыгаценню аўтобуса. Лёгкі дождж падлоўлівае на прыпынку. Газеты і часопісы, быццам, яшчэ гарачыя, калі ты іх купляеш у кіёску. Парасоны…

вдохновение

магутнасць і веліч. #Гомель

Добры вечар, сябры!  
Калі Вы - дзікі фанат Гедыміна або проста аматар фотамастацтва - гэты пост для Вас!   

 
Я ўжо даканцова пераканалася ў тым, што ўсе выдатныя рэчы адбываюцца зусім спантанна! 
Карацей, як казала…

гомель,выстаўка,фотаздымкі,вкл Беларусь
  • 3
  • интересно
  • sashaKAMKO
  • 17 сентября 2016 21:01

сцежкі/tracks

 
Што прымушае чалавека рухацца? Якія ўнутраныя рычагі?

Вельмі часта мы душым свае незвычайныя жаданні, неардынарныя ідэі і задумы толькі з-за таго, што не верым у іх здзяйсняльнасць. Чужая крытыка зусім забівае нашу ўпэўненасць. Многія таленавітыя…

дух незлежнасці. #Кіеў

Добры вечар, сябры!   
Лета патроху дае збоі, але гэта зусім не перашкаджае натхняцца апошнімі цеплымі днямі ў абдымках неверагодных trip'аў.  Сёння я прапаную слётаць думкамі у надзвычайны Кіеў - горад тысячагадовай гісторыі і непараўнанай кавы, шумных фэстаў і ціхіх рамантычных прагулак у Дняпра...
Насамрэч, лепш чыцать гэты пост пад песню stay forever, бо Кіеў - гэта сапраўды тое, дзе хочацца застацца назаўсёды. Хаця бы ў прыемных успамінах...

Вакзал. Адпраўленне.

несядзіцедома Украина,путешествия

Джамала.

 
Я памятаю, як пачула яе ўпершыню... Тады я вісела на "Бумбоксе" - гэты гурт прарос у маёй падсвядомасці. І аднойчы я пачула калабарацыю любімай банды з зусім невядомай мне спявачкай - нейкая Джамала, здаецца...

У той час я зусім не звярнула ўвагі на…
  • 3
  • интересно
  • sashaKAMKO
  • 24 июля 2016 22:48

горад легендаў. #Чарнігаў

Так ужо атрымалася, што значную частку свайго жыцця я праводжу не толькі ў сваім родным Гомелі (гамельчукі - прывітанне!), а яшчэ і ў Чарнігаве. Мабыць, вы заўважылі, што гэты горад настолькі прарос у маім сэрцы, што ніводная тэма на канкрэтна гэтым блогу не заслужыла такога шырокага спектра пастоў, як тэма майго бязмежнага і пякельнага love з Чарнігавам. Не пісаць пра гэты горад - бясспрэчна маветон, а таму навошта мне сябе стрымліваць? Паехалі - дзесяць прычын заўсёды вяртацца ў Чарнігаў! 
Have fun!  

1. Рай для мастака/пісьменніка/проста…

несядзіцедома Украина

графскі happy trip. #Нежын

Я дзіка люблю аднадзённыя вандраванні! Менавіта яны дораць унікальную магчымасць на вельмі кароткі час з галавой увайсці ў іншы свет, поўны новых уражанняў.  
Падарожжа ў невялічкі горад Нежын я планавала яшчэ год назад - дак у чым справа? Паехалі!  

Прыбыццё.
Адразу абмоўлюся: я ехала ў Нежын не ведаючы пра горад абсалютна нічога! Мабыць таму мае вандраванне не атрымалася сухім падарожжам па энцыклапедычным дадзенным мясцовага гістарычнага музея. І слава Богу!  
Па прыбыццю мы адразу сарыентаваліся - спыталі ў мясцовых, як дабрацца да галоўнай мэты…

вандроўкі,украіна,нежын,несядзіцедома Украина,путешествия
sashaKAMKO
40 постов
Последние комментарии
Lapka
Zveroboy
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}